Зазірнуць у будучыню сваёй краіны мы спрабуем гэтым летам то з дапамогаю варажбітоў і прадказальнікаў, то праз праграмныя абяцаньні палітычных лідэраў. Сёньня гаворка пойдзе пра пакаленьне – тых 15-20-гадовых беларусаў, якія і прынясуць з сабою заўтрашні дзень. Які ён будзе – залежыць ня толькі ад таго, якім чынам лягуць зоркі на небе ці якую тактыку абяруць палітыкі, але й ад таго, хто будзе ў заўтрашняй Беларусі галоўным фігурантам жыцьця ва ўсіх яго сфэрах.
Перад тым, як перадаць слова зьбіральніку фактаў і характарыстык Зьмітру Бартосіку, зьвярну Вашую ўвагу на доказы самой гэтай лёгікі пакаленьняў, якая ў Беларусі магла б стаць цэлай навукай пра заканамернасьці нацыянальнага лёсу. Вазьму для прыкладу сваё ўласнае пакаленьне. Гэта сыны Вячаслава Адамчыка і дочкі Барыса Сачанкі, літаратурныя дзеці Караткевіча і Мальдзіса, якія ловяць на сабе бацькоўскі пагляд Барадуліна або Тараса. Словам – дзеці так званага філялягічнага пакаленьня, самага фэнамэнальнага ў пасьляваеннай Беларусі, і адзінага, якое не пачувалася і не пачуваецца “страчаным”. Прыйшоўшы ў пустату савецкай бесканфліктнасьці, яны загацілі гэтую пустату так надзейна і трывала, што ўжо іхныя дзеці (ужо маё пакаленьне) маглі ня думаць пра апірышча пад нагамі, а класьці кладку і будаваць вокны.
У 80-я гады мінулага стагодзьдзя гэта выглядала як другі пакаленскі прарыў – у літаратуры, музыцы, мастацтве, палітыцы. Гэтае пакаленьне стварыла самвыдат і рок-музыку, Талаку і БНФ, дадало ў літаратуру ўсё, чаго там раней не было і не магло быць, а ўрэшце стала носьбітам пераменаў, якія нацыя перажыла на мяжы 90-х. Ужо толькі дзеля гэтага нам таксама ніяк не выпадае назваць сябе пакаленьнем “страчаным”, як ахвотна называюць сябе тыя, хто належыць да міжпакаленскіх пярэрваў. Натуральна і ў пярэрвах нараджаецца культура і робіцца палітыка. Але яны нараджаюцца і робяцца адзінкамі, а не кагортамі. Бо ў пярэрвах нацыя і краіна знаходзяцца або ў застоі або на пераправе, як цяпер. Тут важна захавацца самім, а не зьмяніць карціну жыцьця і сьвету. Вось жа ідучы за гэтай лёгікай, можна дапусьціць, што чарговы пасіянарны прарыў у беларускай гісторыі настане разам з пакаленьнем дзяцей колішніх талакоўцаў і ўнукаў таго слыннага філялягічнага пакаленьня, акурат тых, каму сёньня 15-20 гадоў. І акурат тых, што будуць героямі нашай сёньняшняй перадачы.
(Бартосік: ) “Чаго Беларусі чакаць ад пакаленьня, якое заўтра прыйдзе на выбарчыя ўчасткі, пазаўтра будзе выхоўваць ужо сваіх дзяцей, а некаторыя зоймуць пасады ў дзяржструктурах? Што для іх родныя мова? І ці зьвязваюць яны сваю бліскучую будучыню зь беларушчынай?
Па адказы я пайшоў да палітыка маладога, але які ўжо паспытаў смаку перамогі. Сябра БНФ Алесь Міхалевіч пазалетась выйграў мясцовыя выбары ў Мар’інай Горцы. Перамогу не ў апошнюю чаргу здабыў дзякуючы таму, што рабіў стаўку на маладых выбарцаў.
– Ці надоўга нам, людзям беларускай мовы, заставацца меншасьцю?”
(Міхалевіч: ) “Мне здаецца, што сытуацыя карэнным чынам зьменіцца толькі пасьля таго, як зьменіцца ўлада. Таму што большасьць цяперашніх жыхароў гораду, альбо, прынамсі, вельмі значная іх частка, – гэта людзі, якія сьпяваюць песьні NRM, іншыя беларускія песьні пад гітару, для якіх беларуская мова зьяўляецца чымсьці прэстыжным, сымбалічным… Але ў той жа час гэта не настолькі ўкаранілася, каб на гэтай мове размаўляць, каб быць белай варонай. І адначасова ўсё больш і больш людзей гатовыя з вамі падтрымаць размову на беларускай мове, гатовыя Вам адказаць на беларускай мове. І папаўненьне якраз прыйдзе праз гэтых людзей, якія ў пэўны момант пераканаюцца, што – вось, гэты час “Х” надышоў. Цяпер можна і трэба размаўляць па-беларуску. Гэта будуць маладыя людзі, жыхары гарадоў, жыхары гарадзкіх мікрараёнаў.
Ёсьць моцнае адрозьненьне ў валоданьні беларускай мовай. Ясна, што тыя людзі, якія скончылі беларускамоўныя школы, альбо тры-пяць гадоў вучыліся па-беларуску, непамерна лепш валодаюць гэтай мовай. І цэлы шэраг прыкладаў старэйшых беларускіх палітыкаў, Мечыслава Грыба ці яшчэ каго-небудзь, хто сканчаў беларускамоўныя школы, сельскія, пасьля ўсё жыцьцё ніколі не карыстаўся мовай, заняўшы высокія пасады, умомант пераключыўся на беларускую мову, пачаў на ёй размаўляць, сьведчыць аб тым, што беларускамоўнасьць пад час навучаньня дае вельмі прыстойны ўзровень веданьня. Мне здаецца, што з тых гарадзкіх жыхароў цяперашніх, якія сканчаюць расейскія школы, мы атрымаем пакаленьне, якое будзе вельмі спрыяльна ставіцца да беларускай мовы. Але, на жаль, будзе ня ў стане перайсьці на гэтую мову. У сувязі з тым, што яны яе проста ня ведаюць”.
(Бартосік: ) “А зараз давайце перанясемся з партыйнага кабінэту на сталічную вуліцу. Маладая сымпатычная пара, якую я папрасіў адказаць на тыя самыя пытаньні пра сваё пакаленьне, гледзячы па заплечніках, зьбіралася на пікнік. Ён праз год скончыць Пэдагагічны, яна – студэнтка БДУ”.
(Дзяўчына: ) “Я лічу, што заставацца меншасьцю нам ужо ня доўга. Таму, што рана ці позна людзі становяцца вальнейшымі ў прынцыпе. Рана ці позна яны пачнуць асэнсоўваць, што для іх важней. Ня ў сэнсе нейкага патрыятызму. Проста яны зразумеюць, што гэта нешта такое адметнае, што іх вылучае… Але няма асаблівай розьніцы, на якой мове размаўляць. Як паказвае практыка, дастаткова пары тыдняў і людзі пачынаюць у гэта ўцякаць”.
(Хлопец: ) “Я думаю, што заўсёды варта чакаць. Бо надзея памірае апошняй. Ня столькі чакаць, колькі спадзявацца. Я скончу праз год Пэдагагічны ўнівэрсытэт. Я бачу, што людзі нармальныя вучацца на выкладчыкаў. І я думаю, што яны як-небудзь змогуць сытуацыю паправіць. Сталее, увогуле, ня толькі наш народ, сталее ўвесь сьвет. Людзі разумнеюць з кожным годам. Гэта зьява глябальная. І я думаю, у плынях сусьветных па нацыяналізацыі ўсяго, што толькі можна… Людзі адраджаюць увогуле забытыя мовы і пачынаюць на іх размаўляць. Мы, калі на гэтую хвалю трапім, усё будзе цудоўна”.
(Дзяўчына: ) “Вядома, студэнты з ВНУ размаўляюць ахвотней, і менчукі размаўляюць ахвотней, чым вяскоўцы. Таму, што адукацыя ўказвае на тое, чалавек думае ці ня думае. Вядома, бываюць такія самавучкі, якія самі па сабе здольныя нешта асэнсоўваць. Але ў прынцыпе, па маіх назіраньнях людзі зь вёскі не асабліва імкнуцца. Яны гэтага гідзяцца. Яны нават не падтрымліваюць адсюль людзей, якія пачынаюць гэта “дзела”.
Ужо большасьць успрымае белмову, хто ў прынцыпе ніколі раней не ўспрымаў, зараз успрымаюць, як фішку, як прыкол – “будзем па-беларускі, прыкінь, разгаварываць”.
(Хлопец: ) “Гады чатыры таму я быў на Ўкраіне. Моладзь тады… яны так жартавалі, калі размаўлялі па-ўкраінску. А быў тым летам, ужо чуў нашмат больш мовы ўкраінскай ад моладзі”.
(Бартосік: ) “Гаворым з Алесем Міхалевічам... Наколькі сёньняшняя моладзь сьмялейшая за сваіх бацькоў? Ці, скажам, вальнейшая ў думках? Ці не пасьпела яна, у большасьці сваёй, атруціцца ва ўсіх гэтых піянэрыях і камсамоліях?”
(Міхалевіч: ) “Тут зноў такі трэба вызначацца, што такое моладзь, бо тое пакаленьне, якое жыло падчас глябальных зьменаў, у час распаду Савецкага Саюзу, гэтае пакаленьне абсалютна сьмелае. І на мой погляд, гэта тое пакаленьне, на якое можна і варта абапірацца ў цяперашняй палітычнай дзейнасьці. Бо гэта пакаленьне, якое не баіцца, якое выхавана якраз ня тое, што "сядзі не высоўвайся". Заканчэньне гэтага пакаленьня, гэта тыя людзі, якія пару гадоў таму скончылі, ці максымальна ў сёлета скончылі школу. Тая моладзь, якая зь першай клясы школы ў падручніках бачыла Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, якім бацькі ізноў пачалі казаць "сядзі, не высоўвайся, уступай у БРСМ", гэта ўжо трошкі іншае пакаленьне. Гэта пакаленьне, якое ў масе сваёй будзе баяцца, будзе канфармісцкім, і будзе спрабаваць рабіць кар''еру ў той сыстэме, якая на той момант будзе, калі яны ўвойдуць у дарослае жыцьцё”.
(Бартосік: ) “Наколькі матэрыяльныя каштоўнасьці ў маладых пераважаюць над каштоўнасьцямі нацыянальнымі? Груба кажучы, чым можна іх купіць? Бясплатным білетам на бэрэсээмаўскую дэскатэку?”
(Міхалевіч: ) “Мне здаецца, што ў большасьці постсавецкіх жыхароў матэрыяльныя каштоўнасьці стаяць на першым месцы. І нашым хаўрусьнікам у пабудове незалежнай дзяржавы зьяўляецца тое, што большасьць моладзі ведае, што на Захадзе ў матэрыяльным пляне людзі жывуць лепш. І што той кірунак на Захад зьяўляецца якраз тым кірункам, дзе мы можам прывабіць моладзь да нашых каштоўнасьцяў. І тое, што ёсьць прыклады, калі моладзь пагаджаецца ўступаць у БРСМ дзеля таго, каб атрымаць бясплатны квіток на дыскатэку, гэта зьяўляецца звычайнай для Беларусі зьявай. Ніхто не ўспрымае гэта, як пэўны продаж душы, як адрачэньне ад сваіх ідэалаў. Нават у БРСМ, у яго праграме моладзь бачыць пэўныя беларускія незалежніцкія ідэалы. У гэтай праграме напісана пра незалежную дзяржаву Беларусь, пра пабудову моцнай, уплывовай, заможнай дзяржавы. Што ў прынцыпе адпавядае чаканьням і марам большасьці моладзі. У той жа самы час, калі гэтая моладзь паступае ва ўнівэрсытэты, калі яна трапляе ў больш прасунутае асяродзьдзе, у больш апазыцыйнае асяродзьдзе, ужо ніхто не прадаецца, не ўступае ў БРСМ, каб атрымаць бясплатны квіток на дыскатэку. Бо тое асяродзьдзе, у якім яны існуюць, і ўзрост, калі яны трошачку пасталелі, паказвае, што можна жыць незалежна, як самі людзі хочуць. І пры гэтым не ідучы на канфармісцкія ўгоды зь дзяржаўнымі арганізацыямі”.
(Бартосік: ) “А зараз ізноў перанясемся на сталічны брук”.
(Хлопец: ) “Бясплатным білетам на дыскатэку можна каго заўгодна купіць. Гэта халява. Усе славяне гэтым адрозьніваюцца. Ён сходзіць на дыскатэку і будзе думаць, як і раней думаў”.
(Дзяўчына: ) “Я думаю, што моладзь не атруціш. Калі ёй галаву ня скручваць, як было ў савецкіх часах, калі не выхоўваць яе ў вечным страху. А так, як зараз, гэта ня страшна абсалютна. На самой справе моладзь нашмат вальнейшая. Гэта ня тычыцца пэтэвэшнікаў і ўсялякіх выхаванцаў “хабзы”, людзей без адукацыі ў прынцыпе. Але людзей нармальных, якія імкнуцца да нечага, гэта вельмі тычыцца”.
(Хлопец: ) “Моладзь пасьпела атруціцца зусім іншымі рэчамі. Яна, канечне, сьмялейшая, але мне гэтая сьмеласьць не зусім падабаецца. Яны атручаныя якраз субкультурай заходняй. Кінафільмы, кампутарныя гульні і гэтак далей”.
(Бартосік: ) “Не магу глядзець на шчасьлівых тынэйджараў з чырвона-зялёнымі сьцяжкамі падчас футбольных матчаў? Вядома, не зь любові да Лукашэнкі яны іх ўздымаюць. А з патрыятычных пачуцьцяў. Для якой часткі маладых людзей сёньняшняя сымболіка – сапраўдная беларуская?”
(Міхалевіч: ) “Я заўсёды ўзгадваю сябе, калі я быў школьнікам і калі я набыў самаробны чырвона-зялёны значак, і хадзіў з гэтым значакам. І гэта зьяўлялася выклікам настолькі ж моцным, як сёньня ў школе хадзіць зь бел-чырвона-белым значакам. На мой погляд, найважнейшае, што нашая моладзь не выступае на спартовых спаборніцтвах з расейскім трыкалёрам. Яны маюць пэўную сваю сымболіку. І ў той жа час, большасьць гэтых людзей усьведамляюць, што ёсьць сымболіка нацыянальная, бел-чырвона-белая. Яны разумеюць, што ёсьць сымболіка дзяржаўная. І калі яны зьяўляюцца заўзятарамі беларускіх спартоўцаў і ўжываюць гэтую сымболіку... Канечне, мне б хацелася, каб гэта былі бел-чырвона-белыя сьцягі, але разам з тым я ня бачу ў гэтым нічога дрэннага. Бо мы ведаем і памятаем, што значная частка фронтаўцаў пачатку 1990-х гадоў выхоўвалася на футбольных матчах, дзе "Дынама" перамагала на чэмпіянаце Савецкага Саюзу. Праз узвышэньне нацыянальнага гонару паўставаў малады беларускі нацыяналізм. І таму мне здаецца, што большасьць гэтых людзей, якія сёньня на футбольных матчах скачуць з чырвона-зялёнымі сьцягамі, заўтра абсалютна спакойна прымуць нашую нацыянальную сымболіку. І якраз праблема ня ў гэтых людзях, таму што гэтыя людзі ўжо зьяўляюцца беларуска арыентаванымі. Праблема ў тых людзях, якія ўсё яшчэ думаюць нейкімі постсавецкімі катэгорыямі, альбо, што яшчэ горш, думаюць катэгорыямі, што "разам з Расеяй было б лепш". Ці калі людзі гавораць, што "вось, нашы гралі зь немцамі". Пасьля пытаесься, "а хто нашы?" "Рускія". Сярод беларускай моладзі такіх выказваньняў становіцца ўсё менш і менш. І ўсё больш той моладзі, якая падчас матча "Нямеччына-Расея", будуць заўзятарамі нямецкай зборнай”.
(Бартосік: ) “Мае суразмоўцы на вуліцы гэтую думку спадара Міхалевіча падзяляюць не да канца”.
(Дзяўчына: ) “Што ім ня дай матляць, калі яны хварэюць за сваю каманду. Хоць анучай. Тут ужо бяз розьніцы. Тут ніякага патрыятызму. Патрыятызм – гэта высокае пачуцьцё. Людзей, якія фанацеюць, яно не закранае ніяк”.
(Хлопец: ) “На стадыёне большасьць фанаты. Фанаты махаюць тым, што апранута на камандзе. А так, стаўленьне ўсіх маіх сяброў, знаёмых да сьцяга вельмі адмоўнае. Таму што ўсе жадаюць бел-чырвона-белы, які і павінен быць. Які прыгажэйшы, і проста раднейшы”.
(Бартосік: ) “Якое стаўленьне ў маладых да Расеі? Як да суседняй краіны, як да краіны, адкуль можа ісьці небясьпека, ці як да “краіны іхнай мары”?
(Міхалевіч: ) “Адзін мой знаёмы з Магілёва, які рабіў у рэстарацыі, аднойчы, калі да яго прыйшла расейская дзяўчына, ён яе, як афіцыянт, абслугоўваў... Ён да яе падышоў і запытаўся: "Вы так хорошо говоріте по-рускі, Вы наверно, не отсюда". На што тая дзяўчына сказала з гонарам: "Я із Москвы". І гэты хлопец проста, пры ўсіх іншых афіцыянтах, пры іншых наведніках запытаўся: "А Масква бальшой горад?" І гэта было найлепшай праявай стаўленьня беларускай моладзі да Расеі, да Масквы. Ніхто ў Беларусі не баіцца Расеі. У гэтым наша велізарная перавага перад Нямеччынай, Польшчай ці любой іншай краінай. Зь іншага боку, беларуская моладзь Расею ўспрымае абсалютна адэкватна, як штосьці дастаткова вялікае, але ў той жа час, у значнай ступені адсталае, у параўнаньні з Захадам. Для беларускай моладзі Расея не зьяўляецца тым кірункам, тым месцам, куды б яны хацелі пераехаць. Абсалютная большасьць беларускай моладзі поўнасьцю арыентаваная на заходнія каштоўнасьці”.
(Бартосік: ) “Мая заангажаванасьць Расеяй для суразмоўцаў на вуліцы, падобна на тое, увогуле не была зразумелая”.
(Хлопец: ) “Я да Расеі стаўлюся проста. Як да краіны, зь якой можна выцягнуць шмат грошай. Пры жаданьні”.
(Дзяўчына: ) “Я да Расеі ніяк ня стаўлюся. Суседка геаграфічная. Ня больш”.
(Бартосік: ) “Такім чынам, выснова асабіста ў мяне напрошваецца даволі аптымістычная. Моладзь нельга абвінаваціць у здрадзе. Бо каб нечаму здрадзіць, трэба спачатку прысягнуць. Але людзям ад нараджэньня несавецкім прыйсьці да рэчаў, якім сапраўды варта прысягаць, непараўнальна лягчэй за пакаленьне іхных бацькоў. Такія слоганы як “каўбаса за тры рублі”, “ільготная пуцёўка ў Сочы” ці, напрыклад, “дастаць без очарадзі кавёр” гучаць для іх, як поўная абракадабра. Вось “летняя праца ў ЗША”, “пагутарыць оф-лайн” ці “лішні квіток на “Крамбамбулю” – гэта рэчы зразумелыя. Па-другое, у іхным пакаленьні, падобна на тое, назаўжды і бясслаўна памёр такі мясцовы фантом, так любоўна выпешчаны за савецкім часам, як “калхозны язык”. Ён яшчэ дзе-нідзе падымае галаву, ажывае. Але ўжо ня ў бок беларускай мовы. “Калхозным языком” цяпер гаварыт і паказывает Мінск. І нарэшце, галоўнае пудзіла ўсіх нацыяналістаў папярэдняга прызыву. Я маю на ўвазе Расею. Краіну, дзе, ва ўяўленьні маладога беларуса, можна крыху падзарабіць, але ні баяцца, ні абагаўляць якую не выпадае. А ўжо тым больш, не атаясамліваць са сваёй утульнай, сувымернай чалавеку, Радзімай”.
(Дубавец: ) “З адказаў сёньняшніх рэспандэнтаў Зьмітра Бартосіка цалкам магчыма скласьці карціну будучыні – што нас чакае і што ад чаго залежыць. Скажам, пашырэньне роднае мовы ў Беларусі залежыць не ад новага пакаленьня, а ўсё ж такі ад зьмены ўлады і дзяржаўнай палітыкі. Пры гэтым новае пакаленьне гатовае загаварыць па-беларуску – прыняць мову як дадзенасьць. Тое самае тычыцца і сымболікі.
Новае пакаленьне вольнае ў сваіх думках і сьмелае ў паводзінах – гэта прыкметы пасіянарнасьці. Яно арыентаванае на Захад і пры гэтым не баіцца Расеі – гэта таксама ўказвае на ягоную фэнамэнальнасьць. Пакуль цяжка сказаць, якім чынам новае пакаленьне ўпіша сябе ў гісторыю, але тое, што яно сябе пакажа, не выклікае сумневу. І таму шмат чаго тут залежыць ад папярэдніх пакаленьняў іхных бацькоў і дзядоў. Бо яшчэ адна заканамернасьць беларускае лёгікі пакаленьняў – гэта іхнае сутнаснае адзінства. Іншымі словамі, тыя, каму сёньня 15-20 гадоў і ад каго мы можам чакаць пераменаў, паводле гэтае лёгікі прыходзяць у жыцьцё з тымі самымі ідэаламі і каштоўнасьцямі, што і пакаленьне Караткевіча або пакаленьне перастройкі, пакаленьне іхных бацькоў.