ХАРТУМ. Суданскія ўлады заявілі, што лічаць немагчымым выкананьне на працягу месяца рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН. Рэзалюцыя абавязвае Судан за месяц раззброіць арабскія групоўкі, якія тэрарызуюць жыхароў правінцыі Дарфур. Паводле ўладаў Судану, на выкананьне патрабаваньняў ААН патрэбны даўжэйшы час. Рада Бясьпекі пагражае Судану суровымі захадамі, калі зьверствы ў Дарфуры ня будуць спыненыя.