ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў заклікаў жыхароў краіны даць адпор ісламскаму экстрэмізму. Карымаў усклаў віну за тэрарыстычныя акты ў Ташкенце на ісламісцкую групоўку “Хізб-ут-Тахрыр”. Пры выбухах 30 ліпеня, учыненых тэрарыстамі-сьмяротнікамі каля пасольстваў Ізраілю й ЗША ў Ташкенце, а таксама ля будынку Генэральнай пракуратуры Ўзбэкістану, загінулі тры чалавекі. Карымаў выказаў меркаваньне, што “Хізб-ут-Тахрыр” нясе таксама адказнасьць за сэрыю леташніх тэрактаў у Ташкенце, ахвярамі якіх сталі 47 чалавек. “Хізб-ут-Тахрыр” адмаўляе сваё дачыненьне як да сёлетніх, так і да леташніх тэрактаў.