Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства сувязі не задаволенае апэратарамі мабільнай сувязі


Міністэрства сувязі Беларусі рэзка скрытыкавала айчынных апэратараў мабільнай сувязі. Паводле Міністэрства, "добрую сытуацыю ў галіне псуюць менавіта мабільныя апэратары". Міністар сувязі Ўладзімер Ганчарэнка сказаў:

(Ганчарэнка: ) "Імі ня выкананая праграма паскоранага пакрыцьця аўтамабільных дарог. У іх даволі высокія тарыфы, і роўмінг, і ўвогуле. Ёсьць шмат пытаньняў да іх. Там, дзе цяпер трэба рабіць сувязь, яны ня робяць. А там, дзе зрабілі, зона добрай якасьці прыйма -- некалькі кілямэтраў. Так не робіцца".
XS
SM
MD
LG