ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты загадаў сваім узброеным фармаваньням зьнішчыць усе агнявыя пункты, адкуль вядзецца страляніна па Цхінвалі. Грузінскія міратворцы ў рэгіёне сьцьвярджаюць, што страляніну адкрылі паўднёва-асэтынскія аддзелы.