30 ліпеня ў 1812 годзе – гэта значыць, у напалеонаўскую вайну – каля вёсак Клясьціцы і Якубава на Полаччыне распачалася бітва расейскага і францускага войскаў. Пра маштабы таго рысталішча сьведчаць лічбы: з абодвух бакоў удзельнічала 60 тысячаў чалавек. Асабліва спрычыніліся да перамогі гусары Гарадзенскага палка (у складзе расейскай арміі). Страты французаў – 10 тысяч забітымі й параненымі, болей за 3 тысячы патрапілі ў расейскі палон.
30 ліпеня ў 1840 годзе расейскі цар Мікалай І выдаў указ, у якім забараніў выкарыстаньне слова “Беларусь”. Цяпер нашу краіну афіцыйна трэба было называць “губэрнямі Паўночна-Заходняга краю”.
А яшчэ 30 ліпеня, у самы разгар антырасейскага паўстаньня 1863 году ў Беларусі, у Амэрыцы прыйшоў на сьвет Генры Форд – той самы, які прыдумаў знакаміты аўтамабіль. Навіна вынаходніцтва была ў тым, што паўсюль на аўтамабілі тады глядзелі як на дзіва (ішоў 1908 год), а Форд зрабіў канвэер і стаў выпускаць стандартную і недарагую мадэль.
Таксама 30 ліпеня ў 1947 годзе ў адной аўстрыйскай вёсцы ў сям’і паліцыянта нарадзіўся Арнольд Шварцэнэгер – супэрзорка Галівуду, цяперашні губэрнатар Каліфорніі.
30 ліпеня 1991 году на беларуска-літоўскай мяжы каля Меднікаў былі расстраляныя шасьцёра літоўскіх мытнікаў. Адзін зь іх дзівам выжыў і распавёў, што наезд на мытны пастарунак зрабілі амонаўцы з Рыгі. Сёньня на месцы расстрэлу мытнікаў зроблены мэмарыял.
Цяпер – пра каляндар заўтрашняе суботы.
31 ліпеня ў 1944 годзе, 60 гадоў таму, у Беларусі пачалася маштабная апэрацыя НКВД з мэтаю ліквідацыі ў заходніх раёнах краіны ўзброенага антысавецкага падпольля. Усяго за год было арыштавана амаль сто тысячаў чалавек. Забіта пры супраціве тры тысячы дзьвесьце змагароў з савецкаю ўладай.
Дарэчы, у той самы дзень, 31 ліпеня 1944 году загінуў пісьменьнік Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, аўтар сусьветна вядомых “Маленькага прынца” і “Плянэты людзей”. Ваенны пілёт Экзюпэры папросту не вярнуўся з выведнага палёту. Адшукаць яго і ягоны самалёт так і не ўдалося.
31 ліпеня 1949 году на 1-м кангpэсе Белаpyска-амэpыканскага задзiночаньня была ўтвоpаная аднайменная аpганiзацыя, скарочана – БАЗА.
А 31 ліпеня 1956 году выйшла пастанова ЦК КПСС пра разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва ў СССР. Гэта значыць, што заўтра – дзень нараджэньня знакамітых “хрушчовак”, якія істотна зьмянілі аблічча беларускіх гарадоў.