Сёньня ў Менску міліцыя забрала пашпарт у грамадзяніна Вялікай Брытаніі Алана Флаўэрза. Доктар Алан Флаўэрз – выкладчык ядзернай фізыкі ў Кінгстанскім унівэрсытэце ў Лёндане, ад 1992 году займаўся пытаньнямі, зьвязанымі з Чарнобыльскай катастрофай, радыяцыяй, аздараўленьнем беларускіх дзяцей, гуманітарных кантактаў. Доктар Флаўэрз знаходзіўся ў Беларусі на запрашэньне Сахараўскага інстытуту, дзе чытаў курс лекцыяў. Падрабязнасьці слухайце ў нашых выпусках навінаў.