Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: чарговыя выкраданьні людзей


БАГДАД. У Іраку працягваюцца выкраданьні. Тэрарыстычная група, якая выкрала чатырох ярданцаў, запатрабавала сёньня, каб Ярданія спыніла падтрымку кааліцыйных сілаў у Іраку. Паведамляецца таксама пра выкраданьне грамадзяніна Самалі – экстрэмісты пагражаюць забіць самалійца, калі кувэйцкая кампанія, у якой ён працуе, ня спыніць сваіх апэрацыяў у Іраку. Яшчэ адна тэрарыстычная група, якая ўтрымлівае ў закладніках сямёх кіроўцаў зь Індыі, Кеніі й Эгіпту пагражае ў пятніцу забіць аднаго зь іх, калі кампанія, у якой яны працуюць, не пакіне Іраку.
XS
SM
MD
LG