Жонка суданскага прэзыдэнта мела асобную праграму – яна наведала менскую фірму-вытворцу бялізны “Мілавіца” й фітнэс-цэнтар у менскім футбольным манэжу. Беларускі й суданскі кіраўнікі дамовіліся пра павелічэньне экспарту беларускай тэхнікі ў Судан і накіраваньне туды спэцыялістаў.
За час свайго візыту ў Беларусь прэзыдэнт аль-Башыр ні разу ня выступіў перад журналістамі, нічога не расказаў пра падзеі ў паўдзённай правінцыі Дарфур, дзе ў гэтыя дні была ўчынена чарговая хваля гвалту й катаваньняў з боку ісламскіх баевікоў, якім спрыяе ўрад, супраць чарнаскурага насельніцтва.
Пад час свайго знаходжаньня ў Беларусі аль-Башыр публічна не адрэгаваў і на прапановы Вялікабрытаніі ды Аўстраліі накіраваць у Судан, у зону вострага гуманітарнага крызысу, міжнародных міратворцаў, а таксама на падрыхтоўку да разгляду праекту рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН аб міжнародных санкцыях супраць Судану за генацыд у правінцыі Дарфур.
Беларускі бок таксама ніяк не закрануў гэтых гуманітарных пытаньняў падчас перамоваў з суданскім лідэрам. Аляксандар Лукашэнка адмовіўся ад любых перадумоваў для супрацоўніцтва зь цяперашнім суданскім кіраўніцтвам і заявіў, што ў яго й Умара аль-Башыра аднолькавыя погляды на міжнародныя праблемы.