КАБУЛ. Ад выбуху бомбы ў мячэці ў афганскай правінцыі Ганзі загінулі шэсьць чалавек, у тым ліку два супрацоўнікі ААН. У мячэці адбывалася рэгістрацыя на выбары, якія маюць адбыцца ў Афганістане хуткім часам. Фундамэнталісцкі рух “Талібан” абвясьціў, што будзе змагацца з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу.
Тым часам міжнародная гуманітарная арганізацыя “Мэдыкі бязь межаў” заявіла, што спыніць працу ў Афганістане, бо афганскі ўрад не знайшоў нападнікаў, якія забілі пяцёх супрацоўнікаў гэтай арганізацыі ў чэрвені.