Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: кувэйцкая кампанія атрымала гарантыі вызваленьня закладнікаў


БАГДАД. Кувэйцкая кампанія паінфармавала, што “мае гарантыі хуткага вызваленьня” сямёх яе супрацоўнікаў, забраных у Іраку ў закладнікі. Паводле заявы кампаніі, выкрадальнікі гатовыя вызваліць трох індыйцаў, трох кенійцаў і грамадзяніна Эгіпту, пераканаўшыся, што кампанія не зьбіраецца працягваць сваёй дзейнасьці ў Іраку. Тым часам у Багдадзе сабраліся прадстаўнікі правінцыяў Іраку, каб абраць дэлегатаў канфэрэнцыі, якая сфармуе часовыя органы мясцовай улады. Некаторыя рэгіёны байкатуюць сход, пратэстуючы супраць прысутнасьці ў Іраку замежных войскаў.
XS
SM
MD
LG