ДАКА. У выніку наймацнейшай за апошнія 15 гадоў паводкі ў Бангладэш тры чвэрці тэрыторыі краіны апынуліся пад вадою. Ахвярамі стыхіі сталі звыш 220 чалавек. Ад катастрафічных паводак сёлета пацярпелі амаль усе краіны Паўднёвай Азіі. У Індыі загінула каля 600 чалавек, у Нэпале – звыш ста.