МЕНСК. Футбалісты менскага “Дынама” згулялі ўнічыю 2:2 з францускім “Лілем” у матчы ў адказ трэцяга раўнду Кубка Інтэртота. Тыдзень назад у Лілі перамагла француская каманда: 2:1. З вынікаў двух матчаў далейшую барацьбу ў Кубку Інтэртота працягне “Ліль”.