АНКАРА. Суд у Турцыі выставіў афіцыйнае абвінавачаньне тром машыністам цягніка, аварыя якога забрала ў чацьвер жыцьці 37 чалавек. Машыністаў вінавацяць у нядбайнасьці, якая прычынілася да гібелі людзей. Міністар транспарту Турцыі заявіў, што машыністы перавысілі хуткасьць, але адмовіўся назваць беспасярэднюю прычыну здарэньня. Рэйсы экспрэса Стамбул-Анкара пачаліся ўсяго месяц назад.