Ірак. Амэрыканская авіяцыя нанесла сёньня новыя ўдары па ірацкім горадзе Эль-Фалуджа. Удары былі нанесеныя па аб’ектах, дзе, паводле амэрыканскай выведкі, хаваліся члены тэрарыстычнай групоўкі, якую ўзначальвае Абу Мусаб аз-Заркаўі. Апэрацыя была ўзгодненая з ўрадам Ірака. Параненыя пяць чалавек.