ЕРУСАЛІМ. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат усклаў на прэм’ер-міністра палестнскай аўтаноміі Ахмэда Курэя кіраваньне палестынскімі службамі бясьпекі. Як паведаміў адзін з членаў заканадаўчай рады, курэй таксама атрымаў права рабіць перастаноўкі ва ўрадзе. Мінулае суботы Курэй падаў у адстаўку, але Арафат не прыняў яе. Эўрапейскі Зьвяз заявіў на днях, што ў выпадку сыхода Курэя перагледзець свае адносіны да Арафата.