АЛМАТА. Дачка прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах, якія адбудуцца 19 верасьня. Прадстаўніца партыі “Асар” сёньня паведаміла, што лідэрка партыі Дарыга Назарбаева знаходзіцца ў сьпісе 50 кандыдатаў ад партыі. Кахахскія апазыцыйныя партыі пагражаюць байкатаваць выбары, калі ўрад не дазволіць усім кандыдатам канкураваць на выбарах на роўных. Пра гэта заявілі камуністычная партыя, партыя Дэмакратычнага выбару і партыя “Ак-Жол”.