Рашэньне пра давыбары дэпутатаў у гарадзкі Савет прыняла гарадзкая выбарчая камісія Жодзіна. Як паведаміў мне кіраўнік камісіі, намесьнік старшыні Жодзінскага гарвыканкаму Ўладзімер Сямашка, пра гэтае рашэньне абвешчана ў мясцовых сродках масавай інфармацыі. Старшыня мясцовага гарсавету Аляксандар Пугач памянёнае рашэньне камісіі патлумачыў наступным чынам:
(Пугач: ) “Цяпер мы маем 18 дэпутатаў, не хапае – 15. Выберуць дэпутатаў – дзякуй, а ня выберуць, – дык мы з гэтымі дэпутатамі будзем працаваць. У нас, паводле Закону, 18 дэпутатаў дастаткова”.
Інакш лічыць лідэр Жодзінскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Валчанін. Зь ягонага меркаваньня, многія жодзінцы ня маюць мажлівасьці вырашыць хоць якую з праблем, бо амаль палова жыхароў гораду застаецца насёньня без сваіх прадстаўнікоў у гарадзкім савеце. У зьвязку з гэтым – паведамляе спадар Валчанін – рашэньне пра давыбары было прынята пад ціскам грамадзкасьці гораду, ініцыятыву якой вітала мясцовая філія АГП.
(Валчанін: ) “Былі сабраны подпісы грамадзян і належным чынам аформлены ў дзяржаўныя ўстановы. Таму гарадзкая камісія прыняла рашэньне пра давыбары”.
(Карэспандэнт: ) “Дэмакраты Жодзіна будуць браць у іх удзел?”
(Валчанін: ) “Абавязкова. Мы хочам паказаць, што дэмакратычныя сілы ў Жодзіне ёсьць”.
Інакш глядзіць на выбарчую кампанію ў Жодзіне лідэр мясцовай філіі Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі. Ён лічыць, што ўлады правядуць выбары паводле ўласнага сцэнару, выпрацаванага яшчэ на леташніх мясцовых выбарах. Гарадзкая камісія, як зазначыў спадар Лапіцкі, зрабіла шмат парушэньняў, таму вынікі галасаваньня ў горадзе – непраўдзівыя. Тады жодзінскія дэмакраты не атрымалі ніводнага дэпутацкага мандату. Спроба кандыдата на дэпутата Лапіцкага абскардзіць дзеяньні камісіі й старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай праз суд ня мела плёну. У прадстаўніка Партыі БНФ маецца й яшчэ адна прычына для скепсысу:
(Лапіцкі: ) “У нас не хапае людзей, каманды, каб кантраляваць. Іх, нашых людзей, ахапіў пэсымізм. Я ня ведаю, хто знойдзецца, каб ісьці на выбары самім. Нават у камандзе людзі азіраюцца, таму што яны ўжо дастаткова навучаны… Добра наладжанай сыстэмай фальсыфікацый. І ўзьняць людзей, даць ім нейкую ўпэўненасьць, каб яны не баяліся страціць свае працы й усяго астатняга, вельмі цяжка. Ува ўчарашнім выступе Лукашэнка даў, здаецца, адказ на ўсе пытаньні: вы можаце, маўляў, разьлічваць, што я буду яшчэ й дзесяць гадоў. Зараз будзе нават праблема з гэтымі выбарамі – каб закрыць акругі й правесьці адны выбары ў парлямэнт нармальна”.