Калегія Гарадзенскага абласнога суду прыняла да разгляду касацыйныя скаргі гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы і грамадзкага аб’яднаньня “Бацькаўшчына”. Пра гэта стала вядома сёньня. Касацыйныя скаргі датычаць рашэньня ад 30 чэрвеня гаспадарчага суду, які пастанавіў выселіць гэтыя арганізацыі з арэндаваных памяшканьняў. Разгляд скаргаў адбудзецца 22 ліпеня.
Гарадзенскі суд прыняў да разгляду скаргу Таварыства беларускай мовы
Сяргей Астраўцоў, Горадня