Уладзімер Парфяновіч сказаў мне, што пакуль ніхто з афіцыйных асоб не паведамляў яму пазыцыі прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. Пра адносіны Аляксандра Лукашэнкі да ягонай справы ён ведае толькі зь неафіцыйных крыніц. На думку трохразовага алімпійскага чэмпіёна, спадар Лукашэнка, мабыць, знайшоў у рашэньні выканкаму НАКу нейкія недарэчнасьці юрыдычнага кшталту:
(Парфяновіч: ) "Калі мы бяром грамадзкае аб''яднаньне й праводзім у ім нейкае пытаньне, і бальшыня галасуе за ягонае прыняцьцё, то, незалежна ад таго, хто кіруе гэтым аб''яднаньнем, ён павінен выканаць рашэньне выканкаму. Я мяркую, што ў рашэньні выканкаму ёсьць нейкія юрыдычныя непаразуменьні, таму прэзыдэнт яго й не падпісаў. Ён мусіў альбо падпісаць гэтае рашэньне, альбо зноў зьбіраць выканкам і адмяніць яго. Вось у чым справа – я так думаю".
Кіраўнік дэпутацкай групы "Рэспубліка" Сяргей Скрабец гаворыць, што Аляксандар Лукашэнка мае звычку добрыя ўчынкі прыпісваць сабе:
(Скрабец: ) "Калі ён лічыць, што пакараць можна рукамі іншых людзей, то ён дае ім каманду зрабіць гэтак. А калі мілаваць, то гэта ён робіць сам. Гэта той выпадак, калі ёсьць дрэнныя баяры й ёсьць добры цар".
Спартовы журналіст Руслан Бацянкоў гаворыць, што яго асабіста цікавіць нават ня столькі зьмена адносін да Парфяновіча, а тое, як гэта зьмена была абстаўлена:
(Бацянкоў: ) "Сам мэханізм зьмяненьня быў абстаўлены паводле клясычнай схемы: бацька – добры, а дзеці непаслухмяныя. Тое, што не Сівакоў і Аляксеенка ініцыявалі выключэньне Парфяновіча, для мяне зразумела. Тут невядома, як 25 мэдалёў заваёўваць, а тут яшчэ нейкі Парфяновіч. Але сам "бацька" ня можа памыляцца ды саступаць – па статусе. І таму "скрайнімі" зноў зрабілі "дзетак", ягоных падначаленых".
Я спытаў спадара Парфяновіча, ці будзе ён дамагацца перагляду рашэньня выканкаму НАКу. Трохразовы алімпійскі чэмпіён адказаў, што ён ініцыяваць нічога ня будзе:
(Парфяновіч: ) "Мне гэтыя лаянкі непатрэбны. Калі яны хочуць такіх разьбіральніцтваў – яны іх і атрымліваюць. Ня трэба мяне чапаць".