Людміла Гразнова лічыць, што супрацоўнікі пашпартна-візавай службы атрымалі загад уладаў пазбавіць яе штампу ў пашпарце, каб такім чынам адпомсьціць за ейны нядаўні выступ на латыскім тэлебачаньні з крытыкай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Нагодаю для скасаваньня штампу стала судовая запазычанасьць за ўдзел у "Чарнобыльскім шэсьці".
Нагадаем: Людмілу Гразнову й яшчэ пяцёх чалавек судзілі за арганізацыю "Чарнобыльскага шэсьця" ў судзе Савецкага раёну. Усіх, акрамя спадарыні Гразновай, пакаралі арыштамі. Згодна з пастановай суду, праваабаронца мусіць заплаціць штраф памеру 2000 даляраў. Людміла Гразнова – намесьнік старшыні АГП, іншае працы яна ня мае, і, натуральна, такіх грошай не зарабляе. Яна лічыць, што ўлады скарысталіся ейным становішчам. У Вярхоўным судзе знаходзіцца скарга Гразновай з просьбай адмяніць пастанову Савецкага суду. Адказу на скаргу яшчэ няма.
(Гразнова: ) "Улады скасавалі маё права выезду за мяжу за мой выступ на латыскім тэлебачаньні. Такім чынам улады стварылі прэцэдэнт. Можна меркаваць, што так яны будуць абыходзіцца й з іншымі актывістамі апазыцыі. Гэта вельмі падобна да таго, што тварылася ў Савецкім Саюзе, калі дысыдэнтаў не пускалі за мяжу. Мы можам аказацца ў такой жа сытуацыі, як дысыдэнты за савецкім часам. Такое адчуваньне, што ўлады пачалі апускаць жалезную заслону".
Беларускае заканадаўства вызначае кола асобаў, якім з прычыны запазычанасьці перад бюджэтам не дазваляюць перасякаць дзяржаўную мяжу. Гэта тычыцца судовых справаў у фінансава-крэдытнай сфэры, крымінальных справаў і справаў, зьвязаных з мытнымі падаткамі. Судовы выканаўца Партызанскага раёну, дзе жыве Людміла Гразнова, на нашую просьбу палтумачыць сытуацыю адказала:
(Супрацоўніца: ) "Калі яна не аплачвае, то, натуральна, нікуды не паедзе, пакуль не заплаціць штраф”.
(Карэспандэнтка: ) "Гэта ж упершыню зрабілі. Заўсёды людзі выяжджалі... Плацілі штрафы, у іх сканфіскоўвалі маёмасьць і г.д. Чаму менавіта да яе такія жорсткія захады?"
(Супрацоўніца: ) "Ня толькі да яе... У нас ёсьць катэгорыя справаў, якія найбольш важныя".
(Карэспандэнтка: ) "Але ж у дачыненьні да палітыка гэта ўпершыню".
(Супрацоўніца: ) "Значыць палічылі патрэбным ужыць менавіта гэтакі захад".
Людміла Гразнова ў судовых інстанцыях будзе аспрэчваць ануляваньне штампу. Яна будзе намагацца, каб такі захад прызналі за грубае парушэньне грамадзянскіх правоў.