У Горадні летась выйшла накладам у тры тысячы асобнікаў кніжка “Алімпійцы Гарадзеншчыны”, якую напісаў вядомы спартовы журналіст Іосіф Папко. Ён даказвае, што першым алімпійцам ад Беларусі быў Караль Румэль, які выступаў на Алімпійскіх гульнях, што праходзілі ў Стакгольме яшчэ ў 1912 годзе. Румэль нарадзіўся 23 траўня 1888 году ў Горадні. Пасьля заканчэньня мясцовай гімназіі Караль паехаў у Санкт-Пецярбург, дзе служыў у расейскім войску. Там малады ратмістр займаўся конным спортам і трапіў у алімпійскую каманду Расейскай імпэрыі. Атрымліваецца, што менавіта ён і ёсьць першым алімпійцам, карані якога ў Беларусі. Тым больш што, наколькі я ведаю, ніхто не аспрэчвае такіх высноваў. Вось што сказаў з гэтай нагоды сам аўтар кнігі “Алімпійцы Гарадзеншчыны”:
(Папко: ) “На мой погляд, і ня толькі я так лічу, але і іншыя гарадзенскія дасьледчыкі, фанаты гэтай справы, першы – Караль Румэль. Калі я пісаў сваю кніжку, то ўсе пытаньні – напрыклад, хто быў першы, хто другі, хто трэці – так ці інакш асьвятляліся на старонках газэты “Гродненская правда”, а пасьля і “Вечернего Гродно”. Узьнікалі пытаньні, але толькі на ўзроўні газэтаў. Пасьля я ўносіў карэктывы. І калі выйшла кніжка, то пытаньняў ужо ня было”.
Цікава, колькі ж часу патраціў спадар Папко, каб падрыхтаваць сваю кнігу?
(Папко: ) “Так ня скажаш, што сёньня я сеў пісаць, а праз два гады выйшла кніга. Я 15 год працаваў у “Гродненской правде”, быў спартовым журналістам, зьбіраў матэрыял з драбніцаў, і ўсё складвалася, складвалася... У мяне на кожнага алімпійца асобнае дасье было. І потым, дзесьці напрыканцы 1999 году, я думаў, што змагу выдаць кніжку на наступны год, калі ў Сыднэі Алімпіяда была. Але ж, перадусім, было шмат матэрыялаў, фотаздымкі трэба было шукаць. Ну й фінансавае пытаньне. Можа так і лепш, што не сьпяшаючыся. Так прайшлі тры гады – ад першай кропкі да апошняй. Але год рукапіс ляжаў, бо не было грошай”.
Караль Румэль, як піша ў сваёй кнізе спадар Папко, знаходзіўся на алімпійскай трасе сярод лідэраў. Але на апошнім бар’еры ягоны конь зачапіў бэльку перашкоды, рухнуў, падмяў пад сябе спартоўца. Зь неверагоднымі намаганьнямі Румэль пераадолеў фініш: вершнік адразу страціў прытомнасьць. Яго адвезьлі ў лякарню, дзе дактары паставілі дыягназ – пералом аж пяці рэбраў.
За спаборніцтвамі коньнікаў асабіста назіраў тагачасны кароль Швэцыі Густаў V, патрон Алімпіяды. Згодна з ягоным асабістым загадам адлілі яшчэ адзін залаты алімпійскі мэдаль, які Караль Румэль атрымаў у палаце лякарні.