ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заклікаў Расею не мяшацца ў грузінска-паўднёваасэтынскі канфлікт. Паводле Саакашвілі, Грузія спрабуе пазьбегчы аднаўленьня ваенных дзеяньняў. У вайне, на думку грузінскага лідэра, зацікаўленыя рэакцыйныя прадстаўнікі расейскай вайскова-палітычнай эліты.
У сваю чаргу Дзяржаўная Дума Расеі лічыць, што сытуацыю ў Паўднёвай Асэтыі дэстабілізуюць грузінскія ўлады, – пра гэта гаворыцца ў сёньняшняй заяве Дзярждумы.
За апошнія тры дні ў зоне грузінска-паўднёваасэтынскага канфлікту атрымалі раненьні восем вайскоўцаў грузінскага міратворчага батальёну.