ВЕНА. 65-гадовы сацыял-дэмакрат Гайнц Фішэр прыняў прысягу ў якасьці новага прэзыдэнта Аўстрыі. Цырымонія ў аўстрыйскім парлямэнце адбылася на фоне афіцыйнай жалобы па папярэдніку Фішэра Томасу Клестылю, які памёр у аўторак. Прэзыдэнт у Аўстрыі выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі, аднак ягоны голас улічваецца пры разглядзе важных праблемаў, ён таксама можа ўплываць на фармаваньне ўраду.