ВАШЫНГТОН. У ЗША ў панядзелак адзначаўся 50-гадовы юбілей з дня выхаду першай песьні Элвіса Прэсьлі “That’s All Right”. З гэтай нагоды звыш тысячы амэрыканскіх радыёстанцыяў адначасова трансьлявалі гэтую песьню. У ЗША 5 ліпеня 1954 году – дзень, калі Прэсьлі разам з гітарыстам Скоці Мурам і басістам Білам Блэкам запісаў песьню “That’s All Right Mama” – лічыцца днём нараджэньня рок-н-ролу.