Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Фралоў мяркуе, што напад на яго быў падрыхтаваны спэцслужбамі


“Хлопцы былі добра падрыхтаваныя, перад імі стаяла дакладная задача – забраць менавіта тое, што іх цікавіла. З прычыны сваёй дурасьці яны лічылі, што мы вязем нейкія пляны і грашовыя сумы”, сказаў Фралоў. Дэпутат адзначыў, што ягоны кіроўца быў зьбіты, але не абрабаваны.

Валер Фралоў заявіў, што ў Беларусі існуе “адмысловае ўпраўленьне, якое створанае для працы з апазыцыяй”. Гэтую заяву Фралова пракамэнтаваў у інтэрвію агэнцыі “Інтэрфакс” неназваны высокапастаўлены прадстаўнік МУС Беларусі. Паводле яго, “у краіне ніколі не было і няма аніякіх падразьдзяленьняў па барацьбе з палітычнымі перакананьнямі грамадзянаў”.
XS
SM
MD
LG