Сёньня студэнтаў філялягічнага факультэта Яўгена Скрабутана і Алеся Курсевіча выключылі з Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту. На сьцяне корпуса, у якім яны вучыліся, а таксама на асфальце юнакі напісалі слова “Зубр” і лёзунг “Спыніць русыфікацыю!”. За гэта іх затрымалі міліцыянты.
Загад аб выключэньні падпісаў рэктар унівэрсытэту Сяргей Маскевіч. Напярэдадні адбылося паседжаньне камісіі, якая складалася з дэканаў і прарэктараў. Яны вырашылі хадайнічаць да рэктара з прапановай выключыць хлопцаў. Сябрам камісіі перадалі аркушы з подпісамі ў падтрымку Алеся і Яўгена, сабраныя выкладчыкамі і студэнтамі.