Толькі сёньня раніцай у адміністрацыях прэзыдэнтаў Украіны і Расеі пацьвердзілі пляны паездак Уладзімера Пуціна і Леаніда Кучмы ў Беларусь на сьвяткаваньне 60-х угодкаў вызваленьня. Аднак у прэсавай службе Крамля паведамілі чамусьці, што “Ўладзімер Пуцін сумесна з кіраўнікамі Беларусі і Ўкраіны прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысьвечаных памяці хатынскай трагедыі”. Адносна папярэдняга графіку візыт пераносіцца на некалькі гадзінаў пазьней, так што асноўныя мерапрыемствы пройдуць фактычна ўжо ноччу.
Леанід Кучма, як чакаецца, прыбудзе ў Нацыянальны аэрапорт “Менск” а палове восьмай вечара, праз сорак хвілінаў чакаецца самалёт Уладзімера Пуціна. Як паведаміла прэсавы сакратар украінскага лідэра Алена Грамніцкая, тры кіраўнікі пакладуць кветкі на Кургане Славы, пагутараць з вэтэранамі. Там іх будуць чакаць сотні удзельнікаў вызваленьня Беларусі з розных краінаў сьвету. Там жа адбудзецца так званая “франтавая вячэра”.
Пасьля гэтага кіраўнікі трох краінаў паедуць у Хатынь, дзе кожны зь іх выступіць на мітынгу. Іхныя прамовы будуць трансьлявацца па Беларускім тэлебачаньні. У сувязі з гэтым кіраўніцтва БТ перанесла трансьляцыю паўфінальнага матчу чэмпіянату Эўропы “Чэхія–Грэцыя” на 11 гадзінаў начы. Ці будзе нейкая дадатковая праграма для Ўладзімера Пуціна і Леаніда Кучмы, акрамя ўдзелу ва ўрачыстасьцях, афіцыйна не паведамляецца. Відавочна, што на нейкія сур’ёзныя перамовы асабліва няма часу, паколькі сёньня ж лідэры Ўкраіны і Расеі, нават не заяжджаючы ў Менск, маюць вярнуцца ў свае сталіцы.
Такім чынам, 1 ліпеня пачынаецца сьвяткаваньне 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі, якое афіцыйныя беларускія СМІ назваюць “вялікай перамогай”. Сьвяткаваньне працягнецца 2 і 3 ліпеня ў Менску, але ўжо без прысутнасьці прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны.
Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць кароткачасовы візыт Пуціна кампрамісным варыянтам, паколькі ўвогуле ішло да таго, што расейскі прэзыдэнт праігнаруе запрашэньне Лукашэнкі на юбілей вызваленьня:
(Фёдараў: ) “Адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным ня вельмі добрыя, нягледзячы на заявы, якія рабіліся пасьля сустрэчаў у Сочы і Астане. Таму Пуціну ня вельмі хацелася б праводзіць шмат часу. А адмаўляць? Ну ўсё ж Беларусь пакуль што не выходзіць са сфэры інтарэсаў Расеі, і Лукашэнка, як і і раней, кіруе гэтай дзяржавай, таму псаваць канчаткова дачыненьні яму таксама не выпадае. Таму ён і абраў такі прамежкавы варыянт”.
Андрэй Фёдараў бачыць асноўны сэнс маштабнага сьвяткаваньня 60-х угодкаў вызваленьня ў тым, каб узьняць рэйтынг А.Лукашэнкі перад магчымым рэфэрэндумам наконт ягонага трэцяга тэрміну:
(Фёдараў: ) “Увогуле гэтыя сьвяткаваньні будуць мець кароткачасовы эфэкт. А што тычыцца візыту Пуціна, пры тым што калі яго ўжывую фактычна амаль ніхто ня ўбачыць, а толькі па тэлебачаньні, то гэта наўрад ці адыграе тую ролю, на якую, магчыма, разьлічвалі беларускія ўлады, запрашаючы расейскага прэзыдэнта”.
Андрэй Фёдараў кажа, што цяпер беларускім уладам няма чым пахваліцца ў галіне эканомікі й паляпшэньня дабрабыту людзей, таму і даводзіцца прыцягваць на сваю падтрымку ваеннае мінулае.