Я знаходжуся ў памяшканьні паштовага аддзяленьня. Сюды з Італіі час ад часу прыходзяць лісты. На капэрце пазначаны адрасат: “У Курапаты для Ядвігі Барташук”. Спадарыня Барташук жыве ў вёсцы Курапаты — гэта ў Ваўкавыскім раёне Гарадзеншчыны.
(Барташук: ) “Дачка паехала ў Італію: і хату пакінула, і дзяцей пакінула. Паехала на заробкі, даглядаць”.
(Карэспандэнт: ) “Так добра ведае італьянскую мову?”
(Барташук: ) “Зусім ня ведала, але там навучылася. Дзеці там старых не даглядаюць, дзеці там наймаюць людзей. А тыя старыя ня так, як мы — жывём ды ў зямлі капаемся. Там людзі старыя ў зямлі не капаюцца. Бабульцы 85 год, а яшчэ трэба штосуботу накруціць валасы на бігудзі, пазногці намаляваць. Можа, гэта й добра. Яна сама сабе хоць акуратна да сьмерці дажыве”.
(Карэспандэнт: ) “А вы калі апошні раз валасы на бігудзі накручвалі?”
(Барташук: ) “О-о-ой! Супакойцеся, вы!”
(Карэспандэнт: ) “А завіўку калі апошні раз рабілі?”
(Барташук: ) “Гэта было два гады таму. О-о-о! Далёка нам яшчэ да той Італіі”.
(Карэспандэнт: ) “А вы б у Італію хацелі б зьезьдзіць?”
(Барташук: ) “Я нікуды не хачу. Я была на цаліне і ведаю, што гэта такое. Я вунь сёньня да ФАПу зайшла, дык ледзь дахаты прывалаклася — ціск і сэрца. Дый хто мяне ў тую Італію завязе? Трэба шмат даляраў! А там яшчэ гэтыя… Як іх?.. Эўры”.
Курапаты — тры дзясяткі хатаў. Жыве ў іх адзін, радзей два чалавекі. Штопершы трымае прысядзібную гаспадарку. Сьвіньні, куры, качкі — гэта мінімальны набор. Хто здужае, мае карову. Пры хаце — агарод, а ў поле — загоны. Жыхарка Курапатаў Ганна Хітрая скардзіцца: апрацоўваючы зямлю, тутэйшая калектыўная гаспадарка зарабляе на старых немалыя грошы.
(Ганна Хітрая: ) “Надта нашыя начальнікі многа бяруць за соткі з пэнсіянэраў. Па 7 тысяч за сотку плаціць трэба! А 30 сотак — гэта 210 тысяч. Катастрофа! Гэта ўжо, дзіця, надта дорага! Трэба аддаць чатыры пэнсіі. А з чаго? А што рабіць, калі бульба ня ўродзіць? І той дырэктар з пэнсіянэраў папросту зьдзекуецца. Гэта куды ж такое гадзіцца? Ты там, дзіця, паклапаціся і скажы, што надта ўжо крыўдзяць пэнсіянэраў”.
У бабы Ганны я распытваю пра мясцовую кухню. Што бывае ў людзей на сталах?
(Ганна Хітрая: ) “Ну, штодня прысмакаў не ядзім. Ёсьць яшчэ ў слоіках тушонка закатаная”.
(Карэспандэнт: ) “А як вы тушонку робіце?”
(Ганна Хітрая: ) “Мяса мелкімі кавалкамі нарэжу. Тады перасыплю перцам-гарошкам. Тры гадзіны патушыцца, а тады ў банкі яе. І пасьля вельмі добра да макароны восеньню ці да агурка якога”.
Самаробная тушонка прыйшлася бы даспадобы суседцы спадарыні Ганны, бабе Веры. Яна, паводле прозьвішча, таксама Хітрая.
(Вера Хітрая: ) “Зубы ўставіла. Стала есьці, а яны выпалі. Я іх і выкінула да чортавай бубушкі”.
(Карэспандэнт: ) “Колькі зубоў засталося?”
(Вера Хітрая: ) “Шэсьць зубоў. Хапае”.
(Карэспандэнт: ) “А што гэтымі зубамі можна есьці?”
(Вера Хітрая: ) “Хлеб, бульбу, суп — усё. І мяса ўкушу”.
(Карэспандэнт: ) “А яблык?”
(Вера Хітрая: ) “А яблык на цёрку натры, а агурок таксама”.
(Карэспандэнт: ) “Як у вас мэдычнае забесьпячэньне?”
(Вера Хітрая: ) “Шпрыцы свае і лекі свае, усё сваё трэба”.
(Карэспандэнт: ) “Дорага гэта каштуе?”
(Вера Хітрая: ) “Пяць кропельніцаў — 44 тысячы”.
Пэнсіянэрка Вера Хітрая эканоміць. Яна вырашыла не плаціць за тое, каб ёй трактарам узаралі загон.
(Вера Хітрая: ) “Саджу бульбу. А чакаць той капалкі, пакуль яна прыйдзе… Пасадзім яе ўручную”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму ніхто не дапамагае?”
(Вера Хітрая: ) “Мужык прыйдзе з працы і будзе дапамагаць. Ён на пэнсіі, але яшчэ трохі падзарабляе. У школе заўгасам: то плот падрамантуе, то ўзімку тапіў”.
(Карэспандэнт: ) “Нібыта пэнсія. Трэба ўжо адпачываць”.
(Вера Хітрая: ) “А што рабіць? Мы тут сварыцца ўдвох будзем. Хай ідзе працуе!”
(Карэспандэнт: ) “Чаго гэта вы сварыцца будзеце?”
(Вера Хітрая: ) “А з-за гарэлкі”.
(Карэспандэнт: ) “Пад Менскам ёсьць такое ўрочышча Курапаты. Можа чулі?”
(Вера Хітрая: ) “Чула. Я чытала, што там немцы людзей расстралялі”.
(Карэспандэнт: ) “Там ня вёску расстралялі, і ня немцы. Калі рэпрэсіі былі ў 1937–39 гадах, там энкавэдзісты расстрэльвалі”.
(Вера Хітрая: ) “Ну, во я нешта такое чула”.
Сярод сваіх аднавяскоцаў Іван Хітры вылучаецца вопраткай. Ён носіць зашмальцаваную форму міліцыянта, але без пагонаў і знакаў адрозьненьня. Цьвердзіць, што гэтую вопратку набыў выпадкова. Дзед Іван, як і ўсе, пакутуе ад высокага кошту на апрацоўку адной соткі. Ён усё часьцей і часьцей згадвае мінулае, калі аралі на конях.
(Іван Хітры: ) “Жыцьцё можна сказаць, што някепскае. Толькі трэба сказаць, што коней усіх пазводзілі. Забаранаваў бы лапінку гароду, а так — хадзі шукай. А дзе знойдзеш?”
(Карэспандэнт: ) “А што перашкаджае ўзяць ды набыць каня?”
(Іван Хітры: ) “А за што? Сёньня кіляграм каўбасы каштуе 5–7 тысяч. А дочкам трэба яшчэ рубля даць. А я на пэнсіі, і жонка на пэнсіі”.
(Карэспандэнт: ) “А вялікая пэнсія?”
(Іван Хітры: ) “На віно хопіць”.
Іван Хітры ня ведае, адкуль пайшла назва вёскі Курапаты. Я загаварыў пра аднайменнае ўрочышча пад Менскам. Стары сказаў, што чуў пра такое і дадаў, што хваля рэспрэсіяў некалі кранула і іхнае паселішча.
(Іван Хітры: ) “Гэта за пры Сталіне было. У 1950-х гадах калгас рабілі. Якія ачухаліся, дазналіся, у Польшчу павыяжджалі. А як больш зямлі меў, кулаком лічылі. І за жопу схопяць — прыедуць, забяруць і ў турму пасадзяць”.
(Карэспандэнт: ) “Куды іх вывозілі?”
(Іван Хітры: ) “На поўнач”.
(Карэспандэнт: ) “Яны вярталіся?”
(Іван Хітры: ) “Аміністыя была: які вярнуўся, а які не”.
Невядома адкуль на вуліцы паказалася жонка Івана Хітрага. Кабеціна абурылася, што муж размаўляе зь некім бязь ейнага дазволу.
(Жонка: ) “Пайшлі!”
(Іван Хітры: ) “Іду!”
(Жонка: ) “Падымайся!”
(Іван Хітры: ) “Ідзі сама”.
(Карэспандэнт: ) “Чаго вы свайго мужа дахаты гоніце?”
(Жонка: ) “Напіўся ўжо й бармоча тут нешта”.
(Карэспандэнт: ) “Не-не-не. Ён ня піў”.
(Жонка: ) “А ты ўжо бачыў! Што ён ня піў?! Хай ідзе дахаты, бо мне трэба”.
(Карэспандэнт: ) “Праца нейкая?”
(Жонка: ) “Так. Вядома што! Сумна мне адной. Няма з кім сварыцца, а як прыйдзе, хоць пасваруся”.
(Карэспандэнт: ) “Але ён вельмі цікава распавядае”.
(Жонка: ) “О! Усе хочуць распавядаць як за вочы”.
(Карэспандэнт: ) “А вы раскажыце. А чаго вы баіцеся?”
(Жонка: ) “А я не баюсь. Ніхто на нас увагі не зьвяртае. Для гэтых пэнсіянэраў — толькі каб вырылі яму, паставілі іх там і бульдозэрам!”
Іван Хітры некуды зьнік, а мы зь ягонай жонкай пакрочылі ў бок іхнай хаты. Прыйшлі на звычайны вясковы падворак. Са спадарыняй мы ўладкаваліся на ганку.
(Карэспандэнт: ) “Гляджу, што сабакі ў вас вялікія ды злыя...”
(Жонка: ) “Гэта трэба. Цяпер тут усялякі народ ходзіць. Прыйдуць ашукаюць, ды пойдуць. А цяпер наш саўгас Краснагрудзкі раскідалі й далучылі да “Зары”. І мы тут ужо засталіся нікчэмныя. Быў сельсавет у Вярэйках за шэсьць кілямэтраў. А цяпер у Субачы. І як нам, старым, дабрацца да тых Субач? Аўтобус ідзе позна, у 10 гадзінаў раніцы. А назад варочаецца ў 5 гадзінаў вечара. Ужо гэтак нам зрабілі, што ніяк”.
(Карэспандэнт: ) “Той жа старшыня сельсавету і дэпутаты мусяць рабіць нейкі аб’езд вёсак”.
(Жонка: ) “Ой! Каму мы ўжо старыя патрэбныя!”
(Карэспандэнт: ) “А людзі, якія пры ўладзе, кажуць, што пэнсіянэры — самы галоўны клопат”.
(Жонка: ) “А-га! Самы галоўны клопат. Ну дзе тут чаго даб’есься?!”
Празь нейкіх паўгадзіны ўжо ў іншым канцы Курапатаў я зноў сяджу на лаўцы. Гэтым разам — з Ганнай Ярмак. За нашымі сьпінамі — ейная хата. Я бы вам апісаў, як выглядае ваколіца, але лепей за мяне гэта зробіць гаспадыня:
(Ярмак: ) “Жыву ў саўгаснай хаце. Плота няма. І пралетарыі ўсіх краінаў на панадворку. Куры, гусі, сьвіньні — усё, што на двары, усё ідзе да мяне, бо няма чым загарадзіць. Усё сварыцца міжсобку, крычыць і мацярыцца”.
(Карэспандэнт: ) “А вы пасткі стаўце”.
(Ярмак: ) “На карову?!”
(Карэспандэнт: ) “…на гусі да на куры”.
(Ярмак: ) “Пасадзяць за гэта”.
(Карэспандэнт: ) “А што сельсавет сказаў наконт плота?”
(Ярмак: ) “Сказаў, што няма ў іх штыкеціны”.
(Карэспандэнт: ) “Летась быў год добраўпарадкаваньня. Ужо бы ўпарадкавалі ў вас, паставілі плот…”
(Ярмак: ) “Хай дадуць штыкеціну, я і сама загараджу! А так купіць — не куплю, 60 тысяч за кубамэтар”.
(Карэспандэнт: ) “Аднаго ж кубамэтру будзе мала?”
(Ярмак: ) “Можа й замала, што тыя 130 тысяч пэнсіі. Ну, што тая пэнсія?”
Да нас на лаўку падсаджваецца Марыя Ванцэвіч. Пэнсіянэрка толькі што справілася па гаспадарцы і цяпер займела вольную хвілінку.
(Ванцэвіч: ) “О! Я вам цяпер як нагавару!”
(Карэспандэнт: ) “А вы не хвалюйцеся. Як людзі да мясцовых уладаў ставяцца: да сельсавету ды да райвыканкаму?”
(Ванцэвіч: ) “У выканкам я не хаджу і ў сельсавет ня ежджу. Мне ад іх нічога ня трэба. Брыкет той даюць, але ён таксама дарагі. Транспарт дарагі. Трэба заплаціць 80–90 тысяч за дзьве тоны. А сам брыкет, можа, толькі 10 тысяч каштуе. Вось так і жывем. Ну ўсё, болей не пытайцеся! Больш я вам нічога не скажу!”
(Карэспандэнт: ) “А чаго гэта? Так добра распавядаеце!”
(Ванцэвіч: ) “Я бацюшку на споведзі гэтак не распавядаю, як вам сёньня!”
(Карэспандэнт: ) “А што, у вас бацюшка на споведзі пытаецца пра стаўленьне да мясцовых уладаў і да Лукашэнкі?”
(Ванцэвіч: ) “Пытае! Пытае, якія грахі, чым награшыла, ці на каго дрэннага не сказала”.
(Карэспандэнт: ) “Але тое, што вы мне сёньня распавядаеце, гэта не грахі”.
(Ванцэвіч: ) “Ага! Не грахі! Можа, і грахі... Мо, я што няправільна гавару. Гэта будзе ўжо грэх. Бог за гэта і наказвае”.
У жыцьці Курапатаў няма вялікіх асаблівасьцяў. Як і ва ўсіх непэрспэктыўных вёсках, тут засталіся толькі пэнсіянэры. Шмат хто зь іх памятае паваенныя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі. Праўда, на гэтую тэму яны лічаць за лепшае не размаўляць. Ну, а пра ўрочышча пад Менскам насельнікі Курапатаў чулі. Але старыя не злучаюць у адно масавыя расстрэлы людзей у 1937–39 гадах і пазьнейшыя раскулачваньні ў сваёй роднай вёсцы. Яны ня могуць, ня хочуць альбо папросту баяцца гэта рабіць.