ХАРТУН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў улады Судану неадкладна ўрэгуляваць гуманітарны крызыс у рэгіёне ўсходняга Дарфуру. У адваротным выпадку, як падкрэсьліў Колін Паўэл, Судан сутыкнецца з санкцыямі ААН. Болей за мільён жыхароў Дарфуру цягам апошіх 18 месяцаў пакінулі свае дамы, уцякаючы ад узброенага канфлікту паміж арабскімі групоўкамі, якіх, як мяркуецца, падтрымлівае ўрад, і дзьвюма групоўкамі паўстанцаў. Колін Паўэл заявіў, што сытуацыя набліжаецца да гэнацыду.