У гэтыя дні – госьць нашай праскай рэдакцыі – прафэсар Мікола Савіцкі, якога журы конкурсу “Мая Свабода” назвала пераможцам. Нагадаем, што галоўным прызам за найлепшае эсэ была паездка ў Прагу.
Мікола Савіцкі прызнаўся, што першы раз быў тут адразу пасьля савецкай акупацыі. Чым зьдзівіла і ўразіла нашага госьця цяперашняя Прага? Чаму гэты актыўны прафэсар больш не выкладае ў Менску, але выдае свае кніжкі ў Расеі? Хто вышываў яму яго знакамітую кашулю зь беларускім узорам? – пра гэта у інтэрвію зь Міколам Савіцкім, якое прагучыць у нашым эфіры сёньня, 25 чэрвеня, а 19 і 23-й гадзінах.
На здымку: Мікола Савіцкі ля помніка Францыску Скарыну ў Празе.