МАСКВА. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі былы кіраўнік Цэнтрабанку Расеі Віктар Герашчанка прызначаны старшынём рады дырэктараў нафтавай кампаніі "Юкос". Учора на гадавым сходзе акцыянэраў абмяркоўвалася пытаньне пра дзеяньні “Юкос” у адказ на падатковыя прэтэнзіі да кампаніі расейскіх уладаў.