ПЭКІН
Тут у сераду пачынаецца чарговы раўнд шматбаковых перамоваў наконт ядзернай праграмы КНДР. Падчас двух папярэдніх раўндаў, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі ЗША, Кітаю, Японіі, Расеі, Паўднёвай і Паўночнай Карэяў, ніякага істотнага прагрэсу дасягнута не было. Кіраўнік дэлегацыі ЗША Джэймс Кэлі адзначыў, што і на гэты раз ня бачыць асаблівых прычынаў для аптымізму.
Прадстаўнік Паўднёвай Карэі на перамовах Лі Су-Хук сказаў.
"Няма якіх-небудзь новых асаблівых спосабаў разьвязаць гэтую праблему. Мы будзем зноў тлумачыць тыя пункты, якія мы абмяркоўвалі і раней. Мы будзем прасіць больш разуменьня і падтрымкі ад удзельнікаў перамоваў з іншых краінаў"
КНДР у абмен на адмову ад сваёй ядзернай праграмы патрабуе гарантыяў бясьпекі і значнай эканамічнай кампэнсацыі.