Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 22 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 22 чэрвеня

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“Выязная камісія 1 участка нарсуда 17 чэрвеня ў сталоўцы шчоткамбіната разгледзела справу гр.Валчка па абвінавачанню яго ў сістэматычным расхішчэнні маёмасці шчоткамбіната (крадзежы шчаціны). Выязная сесія суда, на аснове пастановы ўрада ад 7 жніўня 1932 г. прыгаварыла гр.Валчка к 10 гадам пазбаўлення волі”.

“Знамя юности”, 1984 год:

“Юбілею народнага пісьменьніка Беларусі, прызнанага майстра слова Васіля Быкава, творы якога набылі ўсесаюзную і ўсясьветную вядомасьць, быў прысьвечаны ўрачысты вечар, які адбыўся 21 чэрвеня ў акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы… Другі сакратар ЦК КПБ Г.Г.Барташэвіч сардэчна павіншаваў юбіляра з высокай узнагародай Радзімы — прысуджэньнем яму званьня Героя Сацыялістычнай Працы — і зачытаў прывітаньне Цэнтральнага Камітэту КПБ, Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР і Савету Міністраў рэспублікі… На вечары прысутнічалі тав. М.М.Сьлюнькоў, У.І.Бровікаў, іншыя кіраўнікі Кампартыі Беларусі і ўраду рэспублікі”.

“Рэспубліка”, 1994 год. Яўген Росьцікаў сьцьвярджае:

“Смутна і тое, што выкрываючы іншых, нашыя “выкрывальнікі” не паставілі нават мінімальных маральных абмежаваньняў, тым самым яўна паказваючы сябе ў вачах грамадзтва людзьмі, якія спрабуюць гуляць у перадвыбарнай барацьбе на нізкіх страсьцях. Небясьпека экстрэмізму Лукашэнкі і ў тым, што страсьці, якія ён падаграе, у любы момант могуць прывесьці да расколу грамадзтва, чыімі пладамі заўсёды гатовыя скарыстацца нацыянал-радыкалы на чале з Пазьняком”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG