Яшчэ напярэдадні далучэньня Польшчы да Эўразьвязу спэцыялісты з Нацыянальнага банку падлічылі, што пасьля 1 траўня прыкладна 15% тавараў падаражэе, траціна – наадварот, патаньнее, а кошты прыкладна паловы тавараў ня зьменяцца. У выніку, паводле эканамістаў, кошты павінны былі падвысіцца прыблізна на 1%.
Прагнозы адмыслоўцаў спраўдзіліся. Больш за ўсё падаражэлі аўтамабілі і некаторыя харчы – напрыклад, ялавічына ці рыс. Рост коштаў на гэтыя тавары і даў сярэднестатыстычнае падвышэньне на 1%. Між тым, заўважна патаньнеў алькаголь – пакуль што толькі імпартны. Бутэльку добрага віскі можна цяпер набыць нават на 30% таньней.
Гэтую інфармацыю ў гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода пацьвердзіў прадстаўнік Нацыянальнага банку Польшчы Томаш Пасілкоўскі.
(Пасілкоўскі: ) “Падвышэньне цэнаў, якое было зьвязанае з далучэньнем Польшчы да Эўразьвязу, у выпадку большасьці тавараў ужо адбылося. Але трэба памятаць, што вельмі шмат тавараў яшчэ мусяць у хуткім часе патаньнець”.
Такім чынам, згаданае аднаадсоткавае падвышэньне цэнаў, магчыма, нават зьнікне, бо, паводле спэцыялістаў, ужо вельмі хутка ў Польшчы павінны патаньнець, сярод іншага, тэлефонныя размовы і электрычнасьць.
Дарэчы, цукар – а менавіта пра масавую скупку гэтага прадукту палякамі шмат паведамлялі беларускія афіцыйныя мэдыі – пасьля 1 траўня ў Польшчы пачаў таньнець.