ВАШЫНГТОН Супрацьпаветраная абарона ЗША была не падрыхтаваная да адбіваньня тэрарыстычных нападаў 11 верасьня 2001 году, лічыць незалежная камісія, якая расьсьледуе абставіны тэрактаў. У справаздачы сьцьвярджаецца таксама, што не было знойдзена доказаў таго, што рэжым Садама Хусэйна дапамагаў “Аль-Кайдзе”. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ня згодны з высновамі камісіі. (Буш)“Адміністрацыя ніколі не сьцьвярджала, што напады 11 верасьня былі сплянаваныя Садамам і Аль-Кайдай. Мы гаварылі толькі, што паміж імі былі шматлікія кантакты. Напрыклад, афіцэры ірацкай выведкі сустракаліся з Бін Лядэнам у Судане. Садам Хусэйн уяўляў сабой пагрозу, паколькі ён быў зацятым ворагам ЗША, гэтак жа як і Аль-Кайда. Ён быў ворагам і таму, што меў сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі, ня толькі з Аль-Кайдай, але й з іншымі арганізацыямі такога кшталту,”