Амэрыканскі сэнатар Джон Маккэйн накіраваў ліст генэралу Валерыю Фралову, у якім выказаў салідарнасьць з галадоўнікамі-дэпутатамі й актывістамі партыяў АГП і БНФ. Сэнатар называе ўдзельнікаў акцыі “адметным прыкладам маральнай сьмеласьці й рашучасьці”
Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккэйн, які выказаў салідарнасьць з галадоўнікамі, быў адным з арганізатараў канфэрэнцыі “Вось зла: прапушчанае зьвяно – Беларусь”, якая прайшла ў лістападзе 2002 году ў Вашынгтоне. Ён таксама браў удзел “Будучыня дэмакратыі па-за межамі Балтыі”, якая прайшла сёлета ў лютым у Рызе. Джон Маккэйн, адзін з найбольш аўтарытэтных амэрыканскіх палітыкаў, адзін зь лідэраў рэспубліканскай партыі. У 1960-я гады ён служыў у Віетнаме, патрапіў у палон і правёў пяць з паловай гадоў у адзіночных камэрах віетнамскіх турмаў. Падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША сэнатар Маккэйн удзельнічаў у папярэднім этапе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, змагаючыся за вылучэньне ў кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі, аднак саступіў у гэтай барацьбе Джорджу Бушу-малодшаму. Маккэйн лічыць, што дапамога дэмакратычнай і незалежнай Беларусі ёсьць чыньнікам, які не залежыць ад палітычнай кан''юнктуры.