Пра гэта прадстаўнікі “пяцёркі” заявілі сёньня ў размове з экспэртамі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янам Мітчэлам і Холі Раўтраўф. Экспэрты заявілі , што гатовыя распачаць назіраньне адразу ж, як атрымаюць афіцыйнае запрашэньне беларускіх уладаў. Паводле ўдзельніка сёньняшняй сустрэчы сакратара ЦК ПКБ Валера Ухналёва “экспэрты БДІПЧ выказалі сваё зьдзіўленьне і неразуменьне беларускай сытуацыяй, калі палітычныя партыі амаль не прадстаўленыя ў парлямэнце, а сябры партыяў, якія сталі дэпутатамі, не прадстаўляюць партыйных інтарэсаў”.