Прэм’ера дакумэнтальнага фільму “Васіль Быкаў. Вяртаньне” адбудзецца напярэдадні 80-й гадавіны пісьменьніка ў Вільні на прапанову беларусаў Літвы. Паводле ініцыятывы грамадзкасьці, прэм’ерныя прагляды адбудуцца і ў Менску. Таксама прыватным чынам будуць распаўсюджвацца і копіі фільму. Прыклад калегаў-незалежных творцаў паказвае, што зьвяртацца ў дзяржструктуры па дазвол на публічны пракат ня мае сэнсу, — кажа рэжысэр стужкі Віктар Корзун.
(Корзун: ) “Канечне, не. У рэгістрацыю ніхто не зьбіраецца ісьці, бо гэта згублены час і нэрвы. Па-першае, яны распачнуць патрабаваць рэгістрацыі для публічнага паказу. А закрыты паказ — калі ласка”.
22-хвіліная кінастужка “Васіль Быкаў. Вяртаньне” — гэта хроніка аднаго дня — дня пахаваньня пісьменьніка. Дакумэнтальнае відэа суправаджае закадравы маналёг-развага Васіля Быкава пра свабоду, незалежнасьць, беларускую мову і беларускую нацыю.
Якім будзе зьмест фільму Беларускага відэацэнтру, яшчэ невядома, бо праца над ім толькі распачынаецца. Але дакладна вядома, што ён будзе называцца “Васіль Быкаў. Франтавыя старонкі”. Вось як гэта патлумачыў кіраўнік відэацэнтру Іван Колб:
(Колб: ) “Калі бы ён ня быў франтавіком, Васіль Быкаў, то наўрад ці былі бы напісаныя і творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Тое, што ён перажыў на вайне, канечне, вельмі моцна паўплывала на ягоны творчы шлях. Таму ўсё гэта будзе ўзаемазьвязана”.
Адрозна ад Беларускага відэацэнтру, Беларускае тэлебачаньне прэм’еру сваёй работы пакажа ў дзень народзінаў Васіля Быкава, 19 чэрвеня. Вось што ў інтэрвію Свабодзе паведаміла прэсавая сакратарка Сьвятлана Краскоўская:
(Краскоўская: ) “Гэта звычайны, 10-хвілінны відэафільм, падрыхтаваны карэспандэнтам АТН Міхасём Равуцкім. Тут трэба адштурхоўвацца ад таго, што Міхась Равуцкі ў нас вядзе культурную тэматыку, таму ён будзе нэўтральнага напрамку”.
Што азначае “нэўтральны напрамак”, спадарыня Краскоўская не патлумачыла.
Нагадаем, стужка незалежных кінэматаграфістаў “Доўгая дарога дадому. Рэквіем”, дзе гучаць маналёгі Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Валянціна Тараса, на тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму забароненая.