БРАТЫСЛАВА: Іван Гаспаровіч прынёс сёньня прысягу ў якасьці прэзыдэнта Славаччыны. Былы старшыня славацкага парляменту і былы генеральны пракурор палітычна зьвязаны з апазыцыйнымі партыямі. Гаспаровіч быў абраны пераймальнікам Рудольфа Шустэра ў красавіку сёлета, пасьля таго, як у другім туры выбараў ён перамог свайго контр-кандыдата, былога прэм’ера Ўладзіміра Мэчьяра.