Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўравыбары: трыюмф апазыцыі


Паводле папярэдніх зьвестак, правыя й правацэнтрысцкія партыі ўзялі верх на праведзеных у 25 краінах Эўрапейскага Зьвязу выбарах у Эўрапарлямэнт. Яўка выбарнікаў дасягала 45 працэнтаў на захадзе Эўропы й не перавышала 30 працэнтаў у краінах, што ўвайшлі ў Эўразьвяз у сёлетнім траўні. У большасьці дзяржаваў кіроўчыя партыі прайгралі. Найбольш адчувальных паразаў зазналі сацыял-дэмакраты ў Нямеччыне, Польшчы й Чэхіі, правацэнтрысты ў Францыі, лейбарысты ў Вялікабрытаніі. Кіроўчыя партыі перамаглі ў Гішпаніі, Грэцыі й Славаччыне. Пасьля пашырэньня Эўразьвязу колькасьць месцаў у эўрапейскім парлямэнце павялічылася да з 626 да 732. Згодна з папярэднімі зьвесткамі, правацэнтрысцкія партыі атрымаюць звыш 250 месцаў, сацыялісты – каля 200, лібэральныя дэмакраты – 67, зялёныя – 42 месцы.
XS
SM
MD
LG