Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра прадпрымальніцкай ініцыятывы “Пэрспэктыва” затрымала міліцыя і канфіскавала 500 улётак


Лідэра прадпрымальніцкай ініцыятывы “Пэрспэктыва” Анатоля Шумчанку сёньня па абедзе затрымала міліцыя. Спачатку невядомыя ў цывільным заблякавалі ягоную машыну, потым падышлі міліцыянты, запатрабавалі дакумэнты і адвялі яго ў офіс “Пэрспэктывы”. У офісе міліцыя знайшла і канфіскавала 500 улётак з заклікам да прадпрымальнікаў удзельнічаць у агульнанацыянальным страйк пратэсту супраць свавольства ўладаў 17 чэрвеня. Як паведаміў спадар Шумчанка, міліцыя склала на яго пратакол аб адміністратыўным парушэньні – незаконным распаўсюджваньні ўлётак.
XS
SM
MD
LG