СЫ АЙЛЕНД: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абмеркаваў сваю прапанову пашырэньня ролі НАТО ў Іраку з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам. Буш не згадаў пра ніякую дамоўленасьць у справе ягонай прапановы. Учора, Шырак заявіў, што ён супраць уцягненьня НАТО ў справы Іраку. У часе саміту лідэры групы васьмі згадзіліся на новы амэрыканскі плян дэмакратычных рэформаў на Блізкім Усходзе. Узгоднена, што ЗША, Расея, ААН і Эўразьвяз сустрэнуцца яшчэ ў гэтым месяцы, каб спрабаваць аднавіць мірны плян на Блізкім Усходзе.