У Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі паведамляюць, што “Беларусь-ТБ” будзе абсталёўвацца найноўшай тэхнікай, а дзеля рэалізацыі праекту запросяць высокапрафэсійны пэрсанал. Уласна ж спадарожнікавы канал створаць у сыстэме тэлерадыёкампаніі, — пацьвердзіла прадстаўніца БТ Сьвятлана Краскоўская.
(Краскоўская: ) “Гэта будзе асобнае падразьдзяленьне Белтэлерадыёкампаніі, таму што за трансьляцыю гэтага каналу будзе несьці адказнасьць Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. І калі гэта асобны тэлевізійны канал, то, адпаведна, ён будзе мець і сваё кіраўніцтва”.
(Карэспандэнт: ) “Маецца на ўвазе, што гэта будзе аналяг спадарожнікавага тэлебачаньня?”
(Краскоўская: ) “Так. Гэта будзе канал кшталту расейскага “РТР-Планета”. У сэнсе сыстэмы распаўсюджваньня”.
Спадарыня Краскоўская дадала, што пакуль невядома, які лягатып будзе ўпрыгожваць новы канал — над гэтым цяпер працуюць. Тым часам, адмыслоўцы кажуць, што аналяг згаданага расейскага сатэліту — праект ня з танных. Каб пакрыць Эўропу, Амэрыку і Аўстралію, дзе рэальна знайсьці патэнцыйных спажыўцоў тэлепрадукту, запатрабуюцца мільёны даляраў. Да таго ж, наколькі апраўданы праект з гледзішча таго, што пра Беларусь будуць расказваць па-расейску? Колісь папулярны тэлевядучы і мастацкі кіраўнік палітычных праграмаў БТ Леанід Міндлін прыгадвае, што гэта ня першая спроба стварыць тэлебачаньне для замежжа:
(Міндлін: ) “Такая спроба ўжо была ў 1996 годзе, калі ідэалёгіяй кіраваў Замяталін. Тады рабілі рэклямна-прапагандысцкія праграмы, якія трансьлявалі на расейскіх рэгіянальных каналах. Магчыма, палічылі, што спроба была вельмі ўдалая, і вырашылі адчыніць сатэлітны канал. Рэч гэта вельмі дарагая, каштуе мільёны даляраў. Але для іх мэтазгодна ствараць рэклямна-вітрынны імідж краіны, разьлічаны на тых, хто калісьці зьехаў зь Беларусі, хто цікавіцца нейкім чынам краінай. Таму, калі ёсьць грошы, калі ёсьць інтэлектуальныя сілы — чаму не зрабіць? Імідж Беларусі ня вельмі прывабны ў сьвеце. Таму гэта спроба яго нейкім чынам падправіць, упрыгожыць”.
Спадар Міндлін таксама кажа, што напярэдадні некалькіх выбарных кампаніяў кожны крок да прапаганды посьпехаў беларускага кіраўніцтва ўяўляецца цалкам лягічным.
(Міндлін: ) “Магчыма, гэта галоўны матыў усяго праекту. Што з гэтага атрымаецца? Усе мы бачым якасьць прадукту на экранах беларускага тэлебачаньня. Магчыма, гэта будзе той жа самы прадукт, але, як кажуць, у імпартовым выкананьні”.
Дзеля таго, каб канал запрацаваў, ужо не абавязкова запускаць у космас свой спадарожнік. Дастаткова купіць месца на спадарожніку, які працуе на арбіце — напрыклад, на расейскім “Intelsat 904”. Адмыслоўцы кажуць, што з аднаго спадарожніка, які працуе на вышыні 36 тысяч мэтраў, можа ісьці сыгнал на 8–10 кампаніяў. І калі Белтэлерадыёкампанія ўзяла за ўзор канал “РТР-Планета”, то пакрыцьцё зямной прасторы можа быць значным. Прынамсі, тыя краіны, якія цікавяць стваральнікаў тэлеканалу, дакладна будуць атрымліваць устойлівы сыгнал: Расея, Украіна, Польшча, Прыбалтыка, большая частка Заходняй Эўропы і ЗША.