ТЭГЭРАН: Іран адкінуў засьцярогі з боку Групы 8-мі і паўтарыў, што ня мае намеру адмаўляцца ад сваіх плянаў разьвіцьця ядзерных тэхналёгіяў. Агенцтва ІРНА працытавала словы прадстаўніка Міністэрства Замежных Справаў Хаміда Рэзы Асэфі, які сказаў, што занепакоенасьць “ групы васьмі” краінаў неабгрунтаваная, і што няма ніякіх доказаў парушэньня Іранам міжнародных нормаў. Асэфі заявіў, што Іран мае легітымнае права на разьвіцьцё мірных ядзерных праграмаў. Учора лідэры краінаў “вялікай сямёркі плюс Расея абвінавацілі Іран у тым, што ён недастаткова супрацоўнічае з ядзерным ведамствам ААН і што павінен выявіць падрабязнасьці сваіх ядзерных праграмаў.