Найперш я папрасіў саму Аксану Новікаву распавесьці, хто яна, адкуль, якая ў яе сям’я. Вось што яна сказала:
(Новікава: ) “Мне 31 год. Нарадзілася я непадалёк ад Менску, у вёсцы Клыпаўшчына Дзяржынскага раёну. У мяне расьце маленькая дачка Рыяна. Яна нарадзілася ў 2001 годзе, і ёй цяпер тры гады. Цяпер я нідзе не працую. Пэўны час займалася прадпрымальніцкай дзейнасьцю, і паколькі эканамічнае становішча ў краіне шчыльна зьвязанае з палітычным, то адно з другога выцякае. Таму калі пагаршаецца эканамічная сытуацыя, то яна ня можа на нас не ўплываць. І палітычная сытуацыя таксама ўплывае на эканамічную. Вось з гэтага і вынікае мая палітычная дзейнасьць”.
Аксана Новікава перакананая, што істотныя зьмены ў Беларусі могуць адбыцца толькі тады, калі вялікая колькасьць людзей будзе мець доступ да праўдзівай інфармацыі. Таму Аксана Новікава і пачала сама рабіць улёткі з інфармацыяй пра зьніклых вядомых людзей, зь іншымі абвінавачаньнямі на адрас Аляксандра Лукашэнкі і пачала іх распаўсюджваць.
Пра Аксану Новікаву распавядае яе сябра Канстанцін Міронаў:
(Міронаў: ) “Аксана расла, як і ўсе беларусы, вучылася. Яе маладосьць прыпала на той час, калі пачалася перабудова і распад Савецкага Саюзу. Тады шмат гаварылася пра праваабаронцаў савецкага пэрыяду. Відаць, нейкія гэтыя моманты яна засвоіла, але не адразу іх выкарыстала. Спачатку была прадпрымальніцай, і там у прадпрымальніцкім асяродку палітызавалася. Яна вывела для сябе формулу, што Савецкі Саюз — дрэнная дзяржава, якая разбурылася з прычыны таго, што стала зьяўляцца непадкантрольная інфармацыя. Яна для сябе гэтую формулу засвоіла і стала прымяняць на практыцы ў сучаснай Беларусі. Бо тое, што яна распаўсюджвае, газэты не апублікуюць, бо гэта ўжо называецца экстрэмізм. Таму яна выкарыстоўвае такія спосабы, якія даходлівыя да насельніцтва. Што я яшчэ магу сказаць? Выхоўвае дзіця, добрая маці”.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, а як вы ставіцеся да яе актыўнай апазыцыйнай дзейнасьці?”
(Міронаў: ) “Я стаўлюся станоўча, падтрымліваю яе. Часам трохі стрымліваю яе, бо ў пэўны момант гэта ўсё можа скончыцца зьняволеньнем. Тым ня менш, справу яна робіць добрую. Як вы разумееце, ня ўсе могуць з розных прычынаў адкрыта падтрымаць тое, што робіць іншы чалавек. Але маральна я яе заўсёды падтрымліваю. Стаўлюся да гэтага з разуменьнем і ўхваленьнем”.
Некалькі месяцаў таму Аксана Новікава ўступіла ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Гаворыць старшыня гэтай партыі Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Звычайна людзі прыходзяць у партыю, а потым робяць нейкія ўчынкі. Вось Аксана — гэта якраз выключэньне. Яна спачатку рабіла нейкія грамадзянскія ўчынкі й дзеяньні, а потым прыйшла ў партыю. Гэта сьведчыць пра тое, што ў чалавека ёсьць пазыцыя. Гэта вельмі шчыры чалавек. Спачатку былі нейкія думкі: можа, такая актыўная пазыцыя зьвязаная з тым, што чалавек вырашае нейкія свае асабістыя праблемы? Хоча тут зарабіць нейкі палітычны аўтарытэт-багаж і потым зьехаць зь Беларусі. Аказалася, што гэта ўсё няпраўда. Яна такая й ёсьць. У сваіх учынках і дзеяньнях яна вось такі чалавек. Мы зь ёй размаўлялі спрабавалі пераканаць яе, каб была больш асьярожная, але пазыцыя яе дастаткова радыкальная і, можа, нехарактэрная для беларускіх жанчын. Тут цяжка знайсьці й мужчыну, які б адважыўся на сьмелыя дзеяньні. А яна чалавек мужны, здольная на грамадзянскія ўчынкі, чалавек абсалютна бескарысьлівы і адданы Беларусі”.
Анатоль Лябедзька лічыць: калі б такіх людзей, як Аксана Новікава, было больш, сытуацыя ў Беларусі хутка зьмянілася б.