БАЛОНІЯ. У Італіі ў горадзе Балонія ўчора на перадвыбарчым мітынгу выбухнула бомба. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Анса”, невялікае выбуховае прыстасаваньне было закладзена каля трыбуны, дзе выступаў віцэ-прэм’ер Італіі лідэр партыі “Нацыянальны альянс” Джанфранка Фіні. Паліцыя не выключае, што да арганізацыі выбуху маюць дачыненьне анархісцкія ці ўльтра-левыя экстрэмісцкія групоўкі.