МАСКВА. Вярхоўны Суд Расеі разглядае сёньня пратэст пракуратуры Краснаярскага краю на апраўдальны прысуд фізыку Валянціну Данілаву. Летась у сьнежні суд з удзелам прысяжных засядальнікаў цалкам апраўдаў навукоўца, якога абвінавачвалі ў шпіянажы на карысьць Кітаю. Пракуратура Краснаярскага краю падала пратэст, сьцьвярджаючы, што адвакаты Данілава аказвалі ціск на засядальнікаў.