6 чэрвеня амонаўцы затрымалі карэспандэнтку расейскага тэлеканалу “Ren-TV” Алену Слаў і апэратара Аляксея Пакроўскага на Кастрычніцкай плошчы Менску падчас запісу інтэрвію зь непаўнагадовымі зуброўцамі Кацярынай Клімко і Максімам Громавым. Супраць гэтых падлеткаў нядаўна была заведзеная крымінальная справа за росьпіс прыпынкаў грамадзкага транспарту лёзунгам “Свабоду Марынічу!”
Амонаўцы заявілі, што на Кастрычніцкай плошчы нельга запісваць і даваць інтэрвію без спэцыяльнага дазволу. Алену Слаў, Аляксея Пакроўскага, Кацярыну Клімко, Максіма Громава і актывіста “Зубра” Яўгена Афнагеля адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску.
Міліцыянты спрабавалі ўзяць з затрыманых тлумачэньні, але тыя адмовіліся гэта рабіць. Усіх затрыманых выпусьцілі прыкладна праз гадзіну. Пры гэтым міліцыянты патлумачылі Кацярыне Клімко, што яна была затрыманая і вінаватая толькі таму, што дае інтэрвію расейскім каналам.