ПАРЫЖ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш прыбыў у Францыю для ўдзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды 60 гадавіны высадкі сілаў саюзьнікаў у Нармандыі. Прэзыдэнт Франці Жак Шырак выказаў надзею на ўзгадненьне ў бліжэйшыя дні праекту новай рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН аб перадачы ўсёй улады ў Іраку часоваму ўраду. Францускі прэзыдэнт Жак Шырак падзякаваў Злучаным Штатам за дапамогу Францыі ў часе Другой Усясьветнай вайны. Пасьля перамоваў з амэрыканскім прэзыдэнтам францускі лідэр заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што Францыя не забыла тыя ахвяры, які панесла Амэрыка ў той вайне. 6 чэрвеня Буш разам зь лідэрамі больш як 20 краін сьвету возьме ўдзел у цырымоніях з нагоды 60-годзьдзя высадкі войскаў саюзьнікаў у Нармандыі – на поўначы Францыі. Раней выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме, Буш адзначыў , што Рада Бясьпекі ААН блізкая да прыняцьця новай рэзалюцыі ў пытаньні Іраку.
(Буш)"Нашыя войскі павінны быць там на просьбу сувэрэннага ўраду. Калі Вы перададзіце поўны сувэрэнітэт, урад павінен сказаць” Мы вітаем вашую дапамогу”. І гэта дакладна, што так адбудзецца," -- гэта быў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.